У Гродне ідзе праверка чаргі маючых патрэбу ў будаўніцтве жылля

|

У жніўні з 60 запрошаных у гарвыканкам чаргавікоў, абраць прапанаваныя пад будаўніцтва ўчасткі з’явіліся толькі шасцёра. Калі астатнія не адрэагуюць на наступнае запрашэнне, з агульнай чаргі іх могуць выключыць.

Высветлілася, што з першай 1000 чаргавікоў 68 чалавек выключаныя рашэннем гарвыканкама, частка з’ехала на іншае месца жыхарства, таму чарга істотна змянілася.

Цяпер грамадзянам, якія ўваходзяць у адзіны спіс, неабходна звярнуцца ў гарвыканкам з заявай аб пацьверджанні намеру атрымаць зямельны ўчастак альбо з заявай на выключэнне.

Паводле прагнозаў чыноўнікаў, такім чынам чарга можа скараціцца на 1000 чалавек.

 

На сёння вылучана 300 участкаў пад будаўніцтва. У асноўным у Забалаці.

У тых, хто своечасова не пабудаваўся, зямлю забяруць. Толькі ў Баранавічах-5 такіх участкаў каля 30. Амаль трэць з іх выставяць на акцыён, астатнія могуць перадаць чаргавікам.

Аукцыёны паказалі, што пры пачатковым кошце лота на зямельны ўчастак без сетак у 50 мільёнаў рублў, іх набываюць за 70-80 мільёнаў, з сеткамі – за 115-125 мільёнаў рублёў.

 

Паводле http://grodnonews.by