З Гродна ў Мінск па электронным білеце

|

Праезд пасажыраў па электронных праязных дакументах з электроннай рэгістрацыяй ажыццяўляецца амаль два тыдні ў цягніках № 106/105 Брэст — Мінск і № 117/118 Віцебск — Мінск.

З 26 верасня прымяненне паслугі электроннай рэгістрацыі ў рэжыме доследнай эксплуатацыі будзе пашырана на цягнікі № 095/096 (097/098) Гомель — Мінск, № 138/137 Гродна — Мінск, № 143/144 Магілёў — Мінск, № 108/107 Мінск — Гомель — Калінкавічы.

 

Электронная рэгістрацыя праводзіцца не пазней, чым за адну гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі.

Аплаціць куплю білетаў праз інтэрнэт можна з дапамогай як інтэрнэт-банкінга, так і сістэм электронных грошай Easy Pay і WebMoney.

 

На карпаратыўным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў сістэме продажу праязных дакументаў www.poezd.rw.by размешчана відэапрэзентацыя працэса афармлення электронных праязных дакументаў з электроннай рэгістрацыяй.

 

Паводле http://belapan.by

Здымак http://vichivisam.ru