Хакеісты гродзенскага «Нёмана» абгулялі наваполацкі «Хімік-СКА»
Гэта другая перамога «Нёмана» за два дні з агульнай розніцай шайб 13-1, «Нёмана» прыкметна палепшыў сваё турнірнае становішча, падняўшыся з 9-га на 5-е месца.
Чэмпіён краіны жлобінскі «Металург», разграміўшы ў гасцях дэбютанта экстралігі мінскі «Юніёр» – 0:6, перамог ужо шосты раз запар. У іншых матчах «Ліда» перамагла “Віцебск» з лікам 4:2, «Шахцёр» саступіў ліепайскаму «Металургсу» з лікам 1:2, «Гомель» закінуў 8 шайбаў «Брэсту» – 8:0.
Фота photobelta.by