Новая гарадзенская піцэрыя дастаўляе піцу за 60 хвілін

| Без катэгорыі

Размешчаная ў гарадзенскім «Новым Свеце» піцэрыя працуе ўсяго два дні, але ўжо надзвычай актыўная ў сацыяльных сетках ды мае даволі прывабны сайт, на якім можна замаўляць ежу анлайн. Акрамя класічных піц у меню ёсць таксама незвычайныя «конусныя піцы» і бліны, а ў хуткім часе можна будзе чакаць бульбу фры і пельмені.

 

Знайсці новае месца ў рэальнасці можа быць крыху складаней: на ўваходзе пакуль што няма аніякай шыльды.

«Нашая піцэрыя ў асноўным скіраваная на дастаўку, гэтаксама будзе і калі адчынім стацыянарную, бо тут проста вельмі мала месца. Таму канкурэнты для нас толькі “Піца і кава”, бо іншыя, наколькі ведаю, не спецыялізуюцца менавіта ў дастаўцы. Наша адместнасць – гарантаваная дастаўка цягам 60 хвілін. Калі спазняемся, то піцу аддаем бясплатна», – сказалі нам у Go-Go Pizza.

 

Як аказалася, за два дні працы піцэрыі ўжо здарыўся адзін так выпадак і кліент сапраўды атрымаў замоўленае бясплатна.

 

Кошты піцы 50-70 тысяч рублёў, эспрэса ці амерыкана – 7 тысяч.

 

Рэдакцыя “Твайго стыля” аператыўна дадае новае месца на нашую мапу гарадзенскіх кавярняў.

 


Глядзець Мапу гарадзенскіх кавярняў, бараў і рэстаранаў цалкам