Здымкі з Гродна трапілі на выставу ў Брно
У гэтым годзе, калі не лічыць ужо больш мінчука чым гарадзенца Андрэя Лянкевіча, прызавое месца заняў гарадзенскі фатограф Андрэй Ветраў. Ён перамог у катэгорыі «Мастацтва і забавы» са здымкам з танцавальнага фестываля «Стыль-Dance».
Цікавай падалася серыя здымкаў Вячаслава Цуранава («На страже»), у якую ўваходзяць фотаздымкі зробленыя ў гарадзенскай турме. Аўтар заняў трэцяе месца ў катэгорыі «Партрэт».
Пасля Брна выстава наведае Кракаў – адкрыццё адбудзецца 7 лістапада ў Ягелонскай Бібліятэцы.
Вынікі конкурса былі падведзены ў маі гэтага года. У Беларусі адбылася толькі адна выстава ў прыватнай галерэі «Ў», аднак працы, прызнаныя міжнародным журы лепшымі, можна паглядзець на сайце конкурса.
У Гродна арганізатары маюць намер прывезці выставу ў снежні гэтага года. Разам з фотаздымкамі гарадзенцы змогуць убачыць вынікі мультымедыйнага конкурса, абвешчанага ў гэтым месяцы.
Прыём прац на конкурс «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя» цягнецца да 15 кастрычніка. Конкурс з’яўляецца адкрытым і бясплатным для ўсіх прэс-фатографаў з Беларусі. Тэма вольная. Пад мультымедыя маецца на ўвазе міні-фільмы, створаныя на падставе фотаздымкаў, з выкарыстаннем відэа, гука і тэкста.
Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы конкурса на сайце арганізатараў: pressphoto.by |
||||