Як павінны апранацца беларусы паводле нарматываў бюджэта пражытачнага мінімуму?

|

Як часта можа абнаўляць свой гардэроб паводле нарматываў бюджэта пражытачнага мінімуму сярэдняя беларуска высветліла mojazarplata.by.

 

У межах прадугледжанай сумы найбольш значнымі набыткамі, якія можна сабе дазволіць без адкладання грошай цягам некалькіх месяцаў,  могуць быць хіба капялюш (каля 150 тысяч рублёў), шалік (ад 100 тысяч) альбо 2 пары цёплых панчохаў Conte 280 DEN (48 тысяч 700 рублёў за пару). На ўсё астатняе грошы трэба збіраць.

 

Дапамагчы спланаваць пакупкі павінна пастанова Савета міністраў №112  “Аб зацьвярджэнні пражытачнага мінімуму” ад 1 лютага 2011 г.

Яна ўтрымлівае пералік прадметаў гардэробу для мужчын, жанчын і дзяцей. Такім чынам, большасць рэчаў павінны служыць сваім беларускім уладальнікаў 3-6 гадоў, а не 1-2 сезона.

Часцей за ўсё жанчынам можна набыць калготкі (7 пар на год) і шкарпэткі (4 пары на год). Зімовыя боты павінны праслужыць 5 гадоў, такі ж тэрмін – дэмісезонныя. Адной зімовай курткі жанчыне павінна хапіць на 7,5 гадоў, затое дэмісезоннай толькі на 6.

Раз на 6 гадоў прадугледжваецца набыццё новай сумкі.

Шаліка павінна хапаць на 3,8 года, дзвюх пар пальчатак – на 3,2, двух капелюшоў – на 5,7 гадоў.

 

Паводле http://mojazarplata.by