Першы ў Гродне сямейны дзіцячы садок можа з’явіцца на Дзевятоўцы
Паводле намесніцы старшыні Гродзенскага гарвыканкама Ірыны Сенчанкавай, жанчыну, якая будзе прыглядаць і за сваімі дзецьмі, і за іншымі наведнікамі сямейнага садка, працаўладкуюць у якасці выхавацеля. А сам садок будзе лічыцца філіялам дзейснай дашкольнай установы.
На сёння разглядаюцца розныя варыянты працы: нагляд за дзецьмі па гнуткім графіку няпоўны дзень альбо цягам усяго дня з дастаўкай гатовых абедаў.
Кіраўніцтва горада гатовае стварыць у Гродне таксама прыватны садок, калі праект зацікавіць прадпрымальнікаў.
Паводле http://www.vgr.by