Прафкам універсітэта вырашае пытанне звальнення Андрэя Чарнякевіча
Першае пасяджэнне прафкаму, скліканае па ініцыятыве рэктара ўніверсітэта, адбылося ў аўторак.
Тады пытанне звальнення Андрэя Чарнякевіча як злоснага парушальніка працоўнай дысцыпліны было пастаўлена на галасаванне.
11 удзельнікаў пасяджэння прагаласавалі супраць, 8 – за.
Відавочна, такія вынікі не задаволілі арганізатараў схода, і сёння прафкам збіраецца зноў.
Першая спроба звальнення аднаго з аўтараў “Гродназнаўства” з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася 10 верасня, але тады выкладчыка былі вымушаныя аднавіць на працы.
Гісторыю свайго звальнення дацэнт Андрэй Чарнякевіч падрабязна апісаў у адкрытым лісце да прарэктара С.Агіявец. Гісторык быў перакананы, што справа на гэтым не скончыцца.
Ціск адчулі і іншыя гродзенскія гісторыкі – аўтары “Гродназнаўства”.