У гарадзенскіх садках узмацняюць меры бяспекі

|

Якім чынам будзе рэалізоўвацца загад, кожны садок будзе вырашаць самастойна. Аднак дакладна вядома, што ўсе дзверы і брамы будуць зачынены акрамя адных дзвярэй за якімі будуць назіраць супрацоўнікі дашкольнай установы.

 

Такое новаўвядзенне стала ініцыятывай мясцовых уладаў і звязана з праверкамі ў дзіцячых садках, якіз адбыліся ўлетку. Тады камісія заўважыла, што ва ўстанову можа зайсці любы жадаючы.

 

Прапускны рэжым будзе дзейнічаць у буднія дні з 9.00 да 17.00

 

Здымак grodnonews.by