Помнік сяброўства рэлігій у Іўі набыў новы выгляд

|

Справа ў тым, што ікона, якая цяпер змешчана на помніку, павінна была там знаходзіцца з самага пачатку. Аднак яе проста не паспелі зрабіць у адпаведны тэрмін і спыніліся на часовым варыянце.

 

Адкрыццё манумента адбылося ў чэрвені гэтага года падчас святквання дня горада. Памятны знак складаецца з чатырох белых стромкіх арак, якія нагадваюць чатыры сцяны адной пабудовы. Кожная арка павернутая да святыні або месца малітвы каталікоў, праваслаўных, юдэяў і мусульман.

Як было і як стала

 

Цікава, што шматлікія здымкі помніка, якія з’явіліся адразу пасля яго ўрачыстага адкрыцця, у тым ліку і на турыстычных сайтах, цяпер не адпавядаюць рэчаіснасці.