Дом загарэўся ад свечкі падчас жалобы

|

Як паведамляе БелТА, сведкі пажару паведамілі ў службу 101. Да прыезду ратавальнікаў адзін з суседзяў прабраўся ў палаючы дом і вынес на двор 55-гадовую сваячку гаспадара. Жанчына знаходзілася побач з памерлай.

 

Прычына пажару высвятляецца. Па ўсёй верагоднасці, полымя ўтварылася ад свечкі, якая ўпала на вянок. Жанчына, якая была побач з памерлай не паспесла адрэагаваць на здарэнне, так як полымя імгненна распаўсюдзілася па пакоі. Агнём пашкоджаны дах, сцены і маёмасць у доме.

 

Дачка памерлай, якая пацярпела пры пажары, з сур’ёзнымі тэрмічнымі апёкамі дастаўлена ў рэанімацыю.

 

Здымак http://www.samospas.ru