Гарадзенскі форум прыцягне інвестараў з-за мяжы
Удзельнікі, сярод іх прадстаўнікі Казахстана, Малдовы, Славакіі, Сербіі, Чэхіі, Кітая ды іншых краін, змогуць пазнаёміцца з горадам, яго эканамічным і інвестыцыйным патэнцыялам і падпісаць дамовы пра супрацоўніцтва.
У праграме форума прадугледжана праца наступных секцый:
– Інвестыцыі ў Гродне: новыя магчымасці і перспектывы,
– ВЭЗ – прыярытэтная форма прыцягнення знешніх інвестыцый у эканоміку,
– Перспектывы ўзаемадзеяння ў развіцці турыстычнага сектара,
– Аўкцыён па продажы аб’ектаў камунальнай уласнасці.
Арганізатарамі мерапрыемства высупаюць Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт і адміністрацыя вольнай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.
Паводле grodno.gov.by
Здымак investar.by