Трацейскі суд у Гродне разгледзеў першую справу
“Пархімаўцы” падпісалі дамову з мінскім прадпрыемствам на пастаўку ветэрынарных прэпаратаў. Прадпрыемства ўсю замоўленую прадукцыю даставіла своечасова, але аплату за свае паслугі атрымала толькі часткова. Яшчэ 14 мільёнаў рублёў кааператыў застаўся вінаваты.
“Біятэхпрам” звярнуўся ў гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці, а затым заява была перададзена на разгляд трацейскага суддзі.
Суддзя цалкам задаволіў патрабаванні “Біятэхпраму”.
Зварот у трацейскі суд дазваляе ўдзельнікам спрэчкі самім абіраць суддзю, месца і час разгляду справы і сэканоміць на ўплаце дзяржпошліны.
Паводле http://www.belta.by