Гродзенскія ВНУ найдаражэйшыя ў Беларусі

|

Упраўленне анціманапольнай і цэнавой палітыкі камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама выявіла, што студэнты-платнікі ГрДзу імя Янкі Купалы плацяць за навучанне значна больш, чым рэкамендавана Камісіяй Саўміну, піша grodnonews.by .

 

Плата за навучанне на 1 верасня паводле Камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння Саўміну павінна была ўзрасці не больш, чым на 29%.

 

У ГрДзу рост сярэдняга кошту навучання на 1 курсе склаў 34,9% на дзённай форме і 38,9% – на завочнай. На асобных спецыяльнасцях дзённай формы юрыдычнага факультэта кошты падняліся на 66,5%, завочнай формы педагагічнага – на 61,2%.

Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы рэкамендавана прывесці кошты платнага навучання ў адпаведнасць з рашэннямі Саўміну. Павінны быць зроблены пераразлік кошту навучання, частка сумы вернута альбо залічана ў кошт аплаты за наступны семестр.

 

У ВНУ Гродзенскай вобласці самая высокая ў Беларусі плата за навучанне. У сярэднім у месяц гарадзенскі студэнт плоціць 617 тысяч рублёў пры сярэднім кошце па рэспубліцы 487,4 тысячы. У Мінску гэтая лічба складае 544,2 тысячы, у Брэсцкай вобласці – 472,2, у Віцебскай – 544,4, у Гомельскай – 396,2, у Магілёўскай – 425,8 тысячы рублёў.

 

Паводле http://grodnonews.by

Здымак http://www.interfax.by