На фасадзе наваградскага “Дзіцячага свету” – выява горада XVI стагоддзя

| Без катэгорыі

Сама выява – рэканструкцыя аўтарства Віктара Сташчанюка – вядомага мастака-графіка, рэканструктара, ураджэнца Наваградчыны, які памёр у 2007 годзе.

Некалі на месцы крамы стаяла ратуша. Цяпер аб ёй нагадвае толькі помнік да 500-годдзя атрымання Магдэбургскага права

 

Наваградак у XVI ст. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка

 

Творчая каманда ZADELO.BY, якая перанесла малюнак са школьных падручнікаў на цэнтральную плошчу горада, спецыялізуецца ў “мастацкім манументалізме” і мастацкім роспісе. Іх афармленне інтэр’ераў моладзевага цэнтра “Гродна” можна ацаніць тут і тут.

 

Здымкі zadelo.by i wikimedia.org