У Гродне пачынаюць уключаць ацяпленне
Паводле аддзела энергетыкі і паліва аблвыканкама, у дадзены момант дакумент зацвярджаецца ў Мінжылкамгасе.
Сярэднесуткавая тэмпература паветра на вуліцы, неабходная для ўключэння ацяплення ў дзіцячых, навучальных, медыцынскіх установах і на сацыяльных аб’ектах (ніжэй за +10), у Гродне трымаецца толькі 2 дні замест 5.
Дзеля пачатку ацяпляльнага сезона ў жылых дамах сярэднесуткавая тэмпература паветра цягам 5 дзён павінна не перавышаць +8, так што гарадзенцам давядзецца пачакаць.
Здымак http://222.by