Аднадзённы сухі закон у Гродна
Акцыя прымеркаваная да Міжнароднга дня сям’і. У гэты дзень суб’ектам гаспадарання рэкамендавана не рэалізоўваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва. Наступныя дні цвярозасці запланаваныя на 14 жніўня і 13 лістапада.
Папярэдні эксперыментальны дзень цвярозасці ў Гродна праводзіўся 19 лютага. Замест алкагольных напояў у краме можна было праслухаць бясплатную лекцыю пра шкоду спіртнога, а ў горадзе адбыліся акцыі, прысвечаныя здароваму ладу жыцця.