Суседка падарыла дзяўчынцы… наркотык
Як да патэнцыйнай пакупніцы 38-гадовая жанчына звярнулася да суседскай дзяўчынкі. Васьмікласніца набыць наркотык адмовілася.
Тады, калі за некалькі дзён суседка так і не здолела знайсці пакупніка, яна аддала канаплю школьніцы ў падарунак.
Занепакоеная мама дзяўчынкі звярнулася ў міліцыю.
У дачыненні шчодрай суседкі распачатая крымінальная справа. Ёй пагражае ад 5 да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле grodnonews.by