Цягам тыдня з праектамі забудовы Гродна зможа азнаёміцца кожны

|

Паводле галоўнага архітэктара інстытута Аляксандра Тараненкі, экспазіцыя зладжаная ў межах тыдня беларускай архітэктуры.

Кожны можа пацікавіцца, як будзе выглядаць вуліца Дубко, калі там пабудуюць студэнцкі гарадок, моладзевы цэнтр на пр-це Касманаўтаў і паліклініка на Вішняўцы.

 

На выставе прадстаўленыя як перспектыўныя, так і ўжо рэалізаваныя праекты.

Выстава працуе  з 11 да  17 гадзін (другі паверх, уваход праз кавярню “Архідэя” альбо цэнтральны ўваход).

 

Паводле vgr.by

На здымку: праект інтэр’ера чыгуначнага вакзала

Здымак Яўгена Рамашова