Польская мытня прапануе ўвесці на беларуска-польскай мяжы электронную чаргу
Пра гэта польскі бок паведаміў на сустрэчы кіраўнікоў мытных службаў Беларусі і Польшчы ў Беластоку.
Паводле прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта, пілотны праект “Е-чарга” стартуе на польскім баку мяжы, пасля чаго ацэняць магчымасць яго рэалізацыі на беларускай тэрыторыі.
Тады ў беларусаў з’явіцца магчымасць браніраваць час пад’езду да пункта пропуску праз інтэрнэт.
Акрамя таго палякі прапанавалі выкарыстоўваць “зялёныя калідоры” яшчэ да ўезду на тэрыторыю пункта пропуску.
Апрабіраваць гэты досвед плануецца ў “Брузгах”.
Калі ўсё пойдзе добра, такая арганізацыя працы будзе выкарыстоўвацца падчас чэмпіяната свету па хакеі ў 2014 годзе.
Паводле http://vgr.by
Здымак http://www.day.by