Майстар манікюру з Гродна стала чацьвёртай сярод лепшых у свеце нэйл-дызайнераў

|

Нэйл-арт – гэта мастацтва ствараць з дапамогай лакаў, акрылавых фарбаў ды іншых дэкаратыўных элементаў малюнкі на пазногцях.

Аб’ёмны дызайн – адзін з відаў нэйл-арта, калі на пазногцях лепяцца розныя фігуркі: кветкі, мятлушкі, і нават казачныя персанажы.

 

Тэмай конкурснай працы Алены сталі старыя казкі. На пазногцях мадэлі размясціліся казачныя гномы, тролі, стары з чапляй на галаве…

 

 

Унікальныя фігуркі майстрыца рыхтавала больш за 3 месяцы.

Да таго ж давялося пашыць касцюм для мадэлі, заплаціць 300 еўра за ўдзел у адной намінацыі. Паездку на чэмпіянат для сябе і мадэлі ўдзельнікі таксама аплочваюць самастойна.

 

Напэўна, гэта адна з прычын таго, што Беларусь на чэмпіянаце прадстаўляла толькі майстрыца з Гродна.

 

Паводле http://www.kp.by