Дні святога Губерта пройдуць у лістападзе
Асноўныя мерыпрыемствы Дзён Губерта ў Гародні 2012:
2 лістапада: Прэзентацыя вынікаў творчага пленера, у якім узялі ўдзел маладыя гарадзенскія мастакі.
3 лістапада:
Уручэнне І-й Узнагароды імя Юзафа Ядкоўскага,
Прэзентацыя вынікаў працы гарадзенскіх арнітолагаў “Птушкі над горадам”,
Творчая сустрэча з Палінай Рэспублікай і Зміцерам Вайцюшкевічам – 18.00, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку),
Адкрыццё выставы твораў гарадзенскіх мастакоў, прысвечаная Святому Губерта, патрону Гродна
3-4 лістапада: Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест. Людзі даўняй Гародні”
5 лістапада: Прэзентацыя аўдыёкнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш “Птушкі без гнёздаў” .
Актуальная інфармацыя пра Дні Губерта даступна на старонцы ў Фэйсбуку.
Святы Губерт лічыцца заступнікам горада, ён ушаноўваецца 3 лістапада, таму на пачатку лістапада адзначаюцца дні горада.