Дзіцячы садок, які сёння адкрыўся на Дзевятоўцы, ужо перапоўнены
Аднак новая дзіцячая ўстанова толькі на час вырашыць праблему бацькоў, якія вымушаныя вазіць дзяцей у садкі ў іншых раёнах.
Дзевятоўка хутка расце, і спраектаваны на 230 месцаў садок прыме адразу каля 280 дзетак.
Такі ж самы новы садок, які адкрыецца 30 кастрычніка на Вішняўцы будуць наведваць 290 хлопчыкаў і дзяўчынак.
У гэтай навучальнай установе прадугледжаны нават фізіяпрацэдурны кабінет. Ёсць планы адкрыць на базе садка санаторныя групы, але для гэтага неабходная спецыяльная ліцэнзія і не больш за 12 выхаванцаў у адной групе.
Здымак http://grodnonews.by