Судзяць затрыманых у Свіслачы актывістаў (абнаўляецца)

| Без катэгорыі

Затрыманыя, якія падазраюцца ў парушэнні адміністратыўнага кодэкса, да суда знаходзіліся ў пастарунку міліцыі. Там карэспандэнтам “Твайго стыля”, якія прыехалі ў Свіслач каб адсачыць сітуацыю, сказалі, што суд мае пачацца каля 10 гадзін раніцы. Аднак, ён пачаўся толькі ў 15.00 – да гэтага часу ў райвыканкаме вырашаліся справы з дакументамі, бо ў Станіславы Гусаковай расійскае грамадзянства.

 

29.10.2012 

15.00 – пачаўся суд, першай судзяць Станіславу Гусакову. Яна кажа, што ёй не рабілі заўваг у час акцыі, не папярэджвалі, таму яна не разумее, чаму па выніку яе затрымалі. Справу разглядае суддзя Аляксандр Шылін.

 

15.15 – дапытваюць першага сведку – міліцыянта Аляксандра Гуштына.

 

15.25 – аб’яўлены перапынак – чакаюць сведку Юрыя Садоўскага з Свіслачскага РАУС.

 

15.45 – аб’яўлены чарговы перапынак, паколькі карыснай інфармацыі ад сведкі здабыць не ўдалося. Суддзя просіць Гусакову, каб тая сама назвала якога-небудзь сведку з ліку тых, хто яе затрымліваў.

 

16.01 – чарговы перапынак, чакаюць чацвёртага сведку.

 

16.15Алеся Крата выклікалі як сведку.

 

16.20 – аб’яўлены перапынак, пасля якога будзе паказана відэа знятае супрацоунікамі на акцыі ў суботу.

 

17.20 – ужо гадзіну праглядаюць аператыўнае відэа.

 

17.45 – працяг судовага паседжання. Суддзя высвятляе, што ж рабіла Станіслава 27-га кастрычніка і зачытвае пісьмовыя матэрыялы.

 

17.50 – перапынак. Усе рыхтуюцца выслухаць прысуд.

 

18.00 – паседжанне суда скончылася. Прысуд не быў абвешчаны. На заўтра (30 кастрычніка) на 9 гадзін былі выпісаны павесткі: прынамсі падазраваныя будуць начаваць не ў ізалятары часовага ўтрымання.

 

30.10.2012

09.20 – паседжанне па справе Станіславы Гусаковай працягваецца. Суд выклікае яшчэ аднаго сведку – Віталя Лопасава, таксама ўдзельніка мерапрыемства.

 

09.35 – аб’яўлены перапынак на 20 хвілін.

 

09.56 – Станіслава Гусакова прысуджана да трох сутак адміністратыўнага арышту згодна з ч.1 арт. 23.34 АК. Тэрмін арышту сканчаецца заўтра ў 10 раніцы.

 

10.00 – разглядаецца справа Віталя Лопасава. Як і Станіслава, ён сваёй віны не прызнае, кажа што ўдзельнічаў у малебне на могілках.

 

10.40 – Лопасаў тлумачыць, што прызнаў віну без прымусу з боку міліцыі, бо хацеў, каб яго адпусцілі – ён мусіў адвезці дадому сына. Зараз ён не лічыць сваіх дзеянняў супрацьзаконнымі.

 

10.42 – дае паказанні ўчорашні сведка, міліцыянер Гуштын.

 

10.55 – сведкам ізноў выкліканы Алесь Крот. Суддзя, як і ўчора, спрабуе даведацца пра гісторыю бел-чырвона-белага сцяга і пра яго адносіны да паўстання 1863 года.

 

11.35 – яшчэ адзін учорашні сведка, міліцыянт Садоўскі, кажа, што ў суботу супрацоўнікі адмыслова не папярэджвалі людзей са сцягамі, бо баяліся выклікаць масавыя беспарадкі. Сведчаць таксама іншыя міліцыянеры.

 

12.20 – Станіслава Гусакова ў якасці сведкі ўзгадвае дакладную дату смерці Канстанціна Каліноўскага

 

13.00 – чарговы раз праглядаецца відэа, пасля чаго суддзя сыходзіць на абед

 

14.05 – Віталю Лопасаву прысуджаны штраф 30 базавых велічыняў

 

14.10 – пачаўся разгляд справы Алеся Крата. Суддзя не спалучыў яго справу са справай Вітольда Ашурка, хаця абставіны і сведкі цалкам супадаюць.

 

14.55 – у якасці сведкі ізноў выкліканы міліцыянт Гуштын 

 

15.40 – сведчыць Станіслава Гусакова

 

16.40 – суд глядзіць тое самае відэа ўжо чацверты раз

 

16.58Алесь Крот прысуджаны да трох сутак адміністратыўнага арышту 

 

 

На здымку: Алесь Крот (злева) і Стася Гусакова (справа) трымаюць сцяг.

Здымак volkovysk.by