Прэзентацыя аўдыёкнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш у Гродне

|

Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспаміны “Птушкі бяз гнёздаў” у форме аўдыёкнігі.

 

Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Жылі мы з дня на дзень, вечныя чужынцы, птушкі бяз гнёздаў, у якіх надзея была толькі на Бога” – піша ва ўспамінах Ларыса Геніюш пра сваю сям’ю, якую воляй лёсу кідала па свеце. Успаміны – гэта, па сутнасьці, гісторыя пакаленьня беларусаў, якія былі „вечнымі чужынцамі” – ці гэта ў II Рэчпаспалітай, ці ў Чэхіі, ці – урэшце – у Сібіры.

 

Пачатак прэзентацыі ў 18.30 па адрасе: вул. Будзёнага 48а, зала № 38.

 

Наступная прэзентацыя пройдзе ў Мінску  6 лістапада ў 18:00 – Галерея Ў, пр-т Незалежнасцi 37а.

У сустрэчах прымуць удзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, бард і аўтар песень на словы Л. Геніюш Алесь Камоцкі, даследчык яе творчасці Міхась Скобла.
Кожны прысутны на сустрэчы атрымае ў падарунку аўдыёкнігу “Птушкі бяз гнёздаў”.