Апошні дзень лінкора “Новарасійск”

|

Васіль Крыўда пайшоў служыць у 1954 г. Да прызыву хлопец жыў у вёсцы Пінскавічы Зэльвенскага раёна ў шматдзетнай сям’і, меў чатырох братоў і дзвюх сясцёр. Жылося не вельмі сытна, а вось на лінкоры Васіль стаў памочнікам кока, відаць, думаў, што пашанцавала. У дзевяностыя гады мінулага стагоддзя матроса пасмяротна ўзнагародзілі расійскім Ордэнам Мужнасці. З гэтым ордэнам, падаецца, выйшла не вельмі прыгожая гісторыя. Праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля катастрофы кагосьці з загінуўшых узнагародзілі, а кагосьці – не. Як вызначалі тых, хто праявіў мужнасць, невядома.

З вёскі Скрыбаўцы Шчучынскага раёна на лінкор трапілі служыць ажно двое – Аляксандр Мась і Міхаіл Санюкевіч. Абодва не вярнуліся ў родныя мясціны. Прычым адбылося так, што Санюкевіч спачатку праходзіў службу на Балтыйскім флоце ў Кранштаце, а затым яго чамусьці перавялі ў Севастопаль.

 

Ураджэнец Наваградчыны Мікалай Хітро на лінкоры стаў машыністам кацельнай. Вось ён на фотаздымку, малады і прыгожы. Такім і застаўся назаўжды.

 

А пасля гібелі Казіміра Варановіча з вёскі Скілондзішкі Ашмянскага раёна нават у сваякоў марака не засталося ніводнай яго фатаграфіі. Толькі ўліковая картка сёння захоўваецца ў Ваенна-марскім архіве ў Расіі. На момант выбуху Варановіч знаходзіўся ў самым яго эпіцэнтры і загінуў адразу.

 

Маракі з Гарадзеншчыны яшчэ падлеткамі перажылі ваеннае ліхалецце, а загінулі ў мірны час. І што дакладна адбылося ў той восеньскі дзень у Севастопалі, не высветлена да гэтае пары.

 

 

Здымак лінкара: navy.su, іншыя здымкі з linkor-novorossiysk.ru