Змяніўся расклад міжнародных рэйсаў з Гродна

|

Цяпер з аўтавакзала аўтобусы “Гродна – Друскенікі” адыходзяць у 12.40 і 15.00, “Гродна – Вільня” у 9.00 і 19.00, “Гродна – Сакулка” ў 5.00, 11.30 і 18.00 (з 5 лістапада).

 

Рэйсы “Гродна – Варшава”, “Гродна – Лодзь” і “Гродна – Беласток” не змяніліся. Аўтобусы “Гродна – Беласток – Гродна” фірмы “Зет” збіраюць пасажыраў з 4 гадзін ранку замест а 3-й.

 

У кампаніях “Інтакс” і “Клас-тур” захаваўся ранейшы расклад.