Дні святога Губерта: “Гарадзенскі палімпсест”, Дзмітрый Вайцюшкевіч і Паліна Рэспубліка
Сустрэча з выканаўцамі пройдзе З лістапада а 18-ай гадзіне па адрасе: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).
Уваход вольны.
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест – V: людзі даўняй Гародні” адбудзецца 3-4 лістапада.
Арганізатары канферэнцыі: “Гарадзенская бібліятэка”, Гарадзенскае аддзяленне Таварыства беларускай школы, Беларускае гістарычнае таварыства, Інстытут славістыкі ПАН.
Уваход на канферэнцыю вольны для ўсіх ахвотных.
Пачатак а 9-ай гадзіне 3 лістапада па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а (уваход злева ад галоўнай брамы Консульства Польшчы ў Гродне).
Праграма канферэнцыі:
3 лістапада 2012 г.
9.00 Адкрыццё канферэнцыі.
Прывітальнае слова: Павел Мажэйка, каардынатар выдавецкай серыі “Гарадзенская Бібліятэка”, Наталля Сліж і Алесь Смалянчук (праект “Гарадзенскі палімпсест”).
Секцыя “Гародня і павет у перыяд Вялікага Княства Літоўскага”
Маршалак Наталля Сліж
Алег Латышонак, др. габ. (Беласток). Святы Амерык Венгерскі – сапраўдны патрон Горадні?
Алег Дзярновіч, канд. гіст. навук (Мінск). Гародня XIII–XIVстст.: “руская” ці “літоўская”?
Алег Ліцкевіч (Мінск). Гародня і Гарадзенскі рэгіён у другой палове XIII–XIV ст.: назва і граніцы.
Ян Тэнгоўскі, др. габ. (Беласток). Эвалюцыя становішча Гародні ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў XIV–XV стст.
Дыскусія
Маршалак Алесь Краўцэвіч
Уладзімір Канановіч, канд. гіст. навук (Мінск). “Пруская хроніка” Сімона Грунау і міф аб паходжанні Гарадзенскага княства (Да праблемы бачання мінуўшчыны ў Рэнесансным грамадстве).
Цітоў Анатоль(Мінск). Гарадзенскія злотнікі ў XVI – пачатку ХХ ст.
Галубовіч Віталь, канд. гіст. навук (Гродна), Канфірмацыйныя прывілеі на цэх гарадзенскім шаўцам Жыгімонта і Уладзіслава Вазаў
Іванова Людміла, канд. гіст. навук (Мінск). Гарадзенскі земскі судуXVI ст.
Тамаш Цясельскі, др. габ. (Аполе). Сеймы ў Гародні ў часах Аўгуста ІІ і Аўгуста III у данясеннях англійскіх амбасадараў
Дыскусія
Маршалак Віталь Галубовіч
Наталля Сліж, канд. гіст. навук (Гродна). Кар’ера роду Валовічаў у перыяд Боны Сфорцы.
Зміцер Віцько, канд. гіст. навук (Мінск). Да пытання пра палітычную арыентацыю Катовічаўу канцы XVII ст.
Ганна Паўлоўская, канд. гіст. навук (Гродна). Вобразы гарадзенцаў у апісаннях смерцяў у кляштарных хроніках (XVII-XVIII стст.)
Збігнеў Ендрыхоўскі (Уроцлаў). Гарадзенскія тэатры 1784–1864 гг.
Дыскусія.
17.30.
Уручэнне Узнагароды імя Юзафа Ядкоўскага.
Падвядзенне вынікаў гісторыка-краязнаўчай гульні “Скарбніца Гародні”.
Прэзентацыя выдання:Горад святога Губерта. Выпуск 6 (2012)
4 лістапада 2012 г.
Секцыя “Гародня ХІХ – ХХ ст.”
Мадэратар Алесь Смалянчук
Алесь Смалянчук, доктар гіст. навук (Гродна). Трансфармацыя знакаў памяці постсавецкага Гродна.
Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, канд. гіст. навук (Гродна). Занёманскі Фарштат Гародні ў XVI – першай палове XX ст.: эвалюцыя гарадской прасторы.
Сяргей Токць, канд. гіст. навук (Гродна). Выхадцы з вёскі ў жыцці Гародні ХІХ – пачатку ХХ ст.
Алесь Радзюк, канд. гіст. навук (Гродна).Гарадзенцы пад наглядам паліцыі ў першай палове ХІХ ст.
Дыскусія.
Мадэратар Сяргей Токць.
Татьяна Воронич, канд. ист. наук (Минск).Криминальный мир губернского Гродно второй половины ХІХ – начала ХХ в.
Сяргей Раманаў (Гродна). Святочная культура Гародні (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.)
Мечыслаў Супрон (Гродна). Гарадзенскія камінары ХІХ ст.
Іна Соркіна, канд. гіст. навук (Гродна). Жанчыны Горадні на мяжы ХІХ – ХХ ст.: спроба дэмаграфічнага партрэту.
Дыскусія.
Мадэратар Іна Соркіна
JanJerzy Мілеўскі, др (Беласток). Жанчыны ў грамадска-палітычным і культурным жыцці міжваеннага Гродна.
Ларыса Міхайлік, др (Гродна). Адукацыя ў міжваенным Гродне ў 1921 – 1939 гг.
Таццяна Касатая (Гродна). Уладальнікі гарадзенскіх кінатэатраў у 1920 – 1930-я гг.
Алена Глагоўская, др (Гданьск). Горадня ў лёсе гісторыка Аляксандры Бергман (1906-2005).
Фёдар Ігнатовіч (Гродна). Николай Мартинчик (1901-1980) – врач и деятель белорусского национального движения.
Дыскусія.
17.00. Выніковая дыскусія.
Закрыццё канферэнцыі
Адмыслова да Дзён Губерта выдадзены новы нумар часопісу “Горад Святога Губерта”. Прэзентацыя адбудзецца таксама 3 лістапада ў часе міжнароднай канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест: людзі даўняй Гародні”.
Нумар мае тры раздзелы: “Рэканструкцыя” супраць разбурэння”, “Старонкі гісторыі горада” і абсалютна новы раздзел “У дапамогу настаўніку”, які будзе карысны настаўнікам і выкладчыкам дысцыплін, звязаных з гродназнаўствам і краязнаўствам.
У праграме Дзён святога Губерта таксама прэзентацыя аўдыёўспамінаў Ларысы Геніюш і міні-фэст “Птушкі над горадам святога Губерта”.