“Людзі на балоце” на сцэне Гродзенскага драмтэатра

|

Пачатак у 19 гадзін.

Кошт квітка – 30 тысяч рублёў.

Гродзенскі фолк-рокавы гурт пачаў сваю дзейнасць вясной 2011 года як акустычны праект гурта “Кальян”. Аднак розніца рэпертуару выклікала патрэбу абмежавацца ад “Кальяна“ і стварыць цалкам незалежную каманду.

 

“Людзі на балоце” паспелі адыграць шэраг канцэртаў у Польшчы, Літве і Беларусі. Летам гурт запісаў дэбютны альбом “Людзі на балоце”, які прысвечаны антыбальшавіцкім паўстанням на Беларусі.

 

У кастрычніку альбом быў выдадзены на дысках, выкладзены ў інтэрнэт і прэзентаваны ў Мінску і Варшаве. І вось, нарэшце, і ў роднай Горадні адбудзецца канцэрт-прэзентацыя.

 

На канцэрце гурт таксама заспявае некалькі песен з новай праграмы, над якой працуе зараз – яна будзе выключна лірычнай і складацца з песен, напісаных на вершы паэтаў Дануты Бічэль, Андрэя Пяткевіча і Марыі Базылюк-Саснюк.

Склад гурта:
Алесь Дзянісаў – вакал, акустычная гітара
Саня “Барабан” Рацько – вакал, перкусія
Мікола Палякоў – акардыён
Наста Цыбізава – вакал, скрыпка
Вася “Хипарь” Валошчык – флейта
 Паша “Трабл” Трублін – бас-гітара