На гродзенскім бруку: з Андрэем Вашкевічам – па прадпрыемствах старога Гродна

|

Гэтая кніга пра даўнія помнікі гродзенскай прамысловасці – фабрыкі, заводы, млыны, цагельні, пра тое, чым жыў і як будаваўся стары горад Гродна. Аўтар не ставіў перад сабой задачу распавесці пра ўсе бровары або цагельні, якія існавалі ў нашым горадзе, таксама як і пра аб’ёмы іх вытворчасці або даходы.

 

Гэта невялікі даведнік па знікаючай ужо частцы гарадской архітэктурнай спадчыны, паглыблены ў тое, што будзе асабліва цікава чытачу: тэхналогію вырабу літаграфій, кафлі або асаблівасці функцыянавання гарадской электрастанцыі ці водаправода.

У кнізе роўна 100 старонак, 4 каляровыя ўстаўкі і каляровая мапа Гродна 1935 года, дзе пазначаны больш за 20 розных фабрык. 

 

Змест:
1. Гродзенская тытунёвая фабрыка.
2. Матацыклы з Гродна.
3. Гродзенскі Бровар.
4. Першая краёвая фабрыка ігральных карт. 
5. Млыны Гродна і бліжэйшых ваколіц.
6. Як будавалі Гродна. Цагельні і кафлярні горада
7. На гродзенскім бруку. Як і чым выкладалі вуліцы ў старым Гродне?
8. Гарадская электрастанцыя.
9. “Вада – гэта жыццё”.
10. Гарадскія вадаправод і каналізацыя ў пачатку XX стагоддзя.
11. Ад алоўкаў да мармелада, або яшчэ некалькі словаў пра старыя фабрыкі горада над Нёманам.

 

 Кніга выйшла ў выдавецтве “ЮрСаПрынт”.

З серады яе можна будзе набыць за 35 тысяч рублёў у крамцы на вул.Карла Маркса, 11.

Пытанні па тэлефонах МТС 5878 411, 77 18 20.