Актывісты студэнцкага самакіравання збяруцца ў Гродне
На семінары ўдзельнікі прэзентуюць свае органы самакіравання, дадуць ацэнку існуючай ў Беларусі сістэме і спрагназуюць развіццё гэтага накірунку. Сярод метадаў працы будуць не толькі класічныя лекцыі, але і больш актыўныя формы: ралявыя гульні, форум-тэатр ды іншыя. Адмысловымі гасцямі будуць прадстаўнікі Швецыі і Украіны.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
– узрост 18-31 год
– вучоба на дзённы аддзяленні беларускай ВНУ
– удзел у органе студэнцкага самакіравання або проста актыўны ўдзел у жыцці факультэта
– рэгістрацыйны ўнёсак 50 тысяч рублёў (аплочваецца пасля адбора)
Для ўдзелу трэба падаць заяўку на адрас cf.minsk@gmail.com да 19 лістапада ўключна. Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне.
Пытанні адносна ўдзелу ў семінары можна кіраваць на нумар +375 29 2001535 або пацікавіцца ў групе УКантакце.
На здымку: семінар па самакіраванні арганізаваны “Грамадзянскім форумам” у Магілёве