Прадстаўнікі Гарадзеншчыны перамаглі ў чэмпіянаце сярод інвалідаў па слыху

|

Цягам трох дзён, з 9 па 11 лістапада, зборныя Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей, а таксама горада Мінска, змагаліся за галоўную ўзнагароду чэмпіянату. Другое месца пасля Гарадзеншчыны атрымалі тэнісісты з Мінска. На трэцяй прыступцы п’едэстала размясціліся спартсмены Магілёўскай вобласці.

 

Арганізатарамі мерапрыемства выступіла Міністэрства спорту і турызму, ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, Беларускае таварыства глухіх.

 

Паводле belta.by

Здымак http://sportstyle.pro/