Кватэры ў Гродне падаражэлі ў сярэднім на 3 тысячы даляраў

|

Як распавёў упраўляючы філіялам у Гродне ААТ ”Цэнтр гандлю нерухомасцю “Пакадан” Вадзім Квасоўка, гоарадзенцы часцей шукаюць кватэры з працяглым тэрмінам эксплуатацыі, бо яны таннейшыя.

 

На новыя кватэры з прыстойнай аддзелкай прадаўцы трымаюць цэны і рэдка робяць зніжкі, асабліва калі раён прэстыжны.

 

 

Найбольш запатрабаванае на сёння жыллё на вул.Пушкіна, Ліможа, у бліжэйшай частцы Вішняўца. Цэніцца жыллё на вуліцах, дамы якіх глядзяць на Нёман.

 

Сярод замежнікаў, якія набываюць кватэры ў Гродне – расіяне, літоўцы і ўкраінцы.

 

Замежнікі часцей імкнуцца ў гістарычны цэнтр, кошты там найвышэйшыя.

Напрыклад, квадратны метр жылля на Савецкай каштуе больш за тысячу даляраў, а калі кватэру можна перарабіць пад офіс, кошты павялічваюцца.

Нядаўна на продаж выстаўлялася кватэра на вуліцы Сацыялістычнай. За 48 квадратных метраў гаспадары прасілі 60 тысяч даляраў. Расіяне прапаноўвалі 55, але прадавец не саступіў.

 

 

Радзей за ўсё ў продажы з’яўляюцца кватэры, цалкам абсталяваныя тэхнікай і мэбляй. Некаторы час таму такая кватэра прадавалася на пр-це Янкі Купалы за 85 тысяч даляраў.

 

Паводле http://grodnonews.by

Здымак http://www.hata.by