У Гродне пройдзе першы зальны турнір па алтымат-фрызбі

|

Доўжыцца ён будзе 2 дні ў фармаце мікс: пяць чалавек на пяць і мінімум адна дзяўчынка на поле.

 

У суботу пачатак у 13.00, у нядзелю -у 10.00.

 

Спаборнічаць будуць 7 каманд з усёй Беларусі:

1) Greens (Гродна)
2) х3орачкi (Мінск)
3) Б/н (Гомель)
4) Spin’n (Мінск)
5) 36,6 (Мінск)
6) Рухавік (Мінск)
7) Phoenix (Брэст)

Камандны ўнёсак – 100 еўра з каманды.

 

Уваход вольны.

 

Паводле http://www.frisbee.by/