“Нёман” не даў “Гомелю” заваяваць бронзу

|

Адзіны гол у матчы забіў Андрэй Лясюк на 9 хвіліне. Прыгожым ударам з 30 метраў дакладна паслаў мяч у дзявятку.

 

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў пракаментаваў перамогу над “Гомелем” у 32-м туры чэмпіянату Беларусі, а таксама выказаў свой пункт гледжання ў сувязі з сыходам з гомельскага клуба галоўнага трэнера Алега Кубарева:

 

“Хацеў бы падзякаваць камандзе за гэты матч. Мне такія матчы падабаюцца. Гэты матч быў эмацыйны, баявой, гулялі з высокаарганізаванай камандай. Таму за той доўг, за той настрой, хацеў падзякаваць хлопцам.

 

Што тычыцца гульні, то мы забілі хуткі гол і потым усё рабілася для таго, каб забіць другі. Але паколькі нас “пакруцілі” у другім тайме, то некалькі момантаў – гэта было шчасце для нашай каманды. Але гэта вынік настрояў у камандзе. Такія матчы ў большай ступені гуляюцца за кошт арганізацыі, канцэнтрацыі, духу, за кошт агульных сувязяў, за кошт чагосьці большага, чым проста гульня.

 

Вось што яшчэ хочацца дадаць. Кубараў за тры гады вывеў каманду ў вышэйшую лігу, выйграў кубак, суперкубак, узяў трэцяе месца і з камандай да апошняга ў гэтым сезоне змагаўся за медалі. Гэта не ўдавалася ніводнаму трэнеру. Таму нешта не так у футболе, калі такіх трэнераў не шануюць. Таму мы павінны зрабіць усё, каб такія трэнеры раслі і прагрэсавалі, а “Гомелю” я проста спачуваю – непрафесіяналы жыруюць ва ўладзе, а прафесіяналаў топчуць. Мне гэта незразумела”.

Наш асноўны супернік за пятае месца – ФК “Мінск”, згуляў унічыю з ФК ”Брэст”. Такім чынам, мы выйшлі на пятае месца і абыходзім “гараджан” на 2 ачкі. У апошнім 33 туры “Нёман” сустрэнецца з “Тарпеда-Белаз” у Гродне, матч адбудзецца 25 лістапада. А 21 лістапада ў Гродне адбудзецца перанесены кубкавы матч – да нас прыедзе ФК “Гомель”.

 

Здымак fcgomel.by