Новым старшынёй незалежнага Саюза палякаў стаў Мечыслаў Яськевіч

|

У з’ездзе прымае ўдзел 218 дэлегатаў, або 94% ад агульнай лічбы вылучаных дэлегатаў.

За Мечыслава Яськевіча прагаласавалі 112 дэлегатаў.

 

Другі кандыдат, Анжаліка Арэхва, атрымала 105 галасоў у сваю падтрымку. З розніцай у 7 галасоў Мечыслаў Яськевіч стаў старшынём арганізацыі. Гэта досыць нечаканы вынік, бо Анжаліка Арэхва на працягу трох гадоў выконвала абавязкі старшыні арганізацыі. Мечыслаў Яськевіч раней быў намеснікам старшыні Саюза палякаў Беларусі.

 

На пачатку галасавання было вылучана сем кандыдатаў, сярод іх такія вядомыя дзеячы, як Анжаліка Борыс, Тадэвуш Гавін і іншыя, якія знялі свае кандыдатуры, і на фініш галасавання выйшлі два кандыдаты.

З’езд таксама абярэ Галоўную раду арганізацыі, якая ўжо на сваім паседжанні абярэ старшыню Галоўнай рады, а таксама намеснікаў старшыні арганізацыі.

 

Здымак http://www.nv-online.info