“Нёман” прайграў свой “матч сезону”

|

У пачатку матча здавалася, што народу не будзе. Але праз некаторы час людзі сталі падцягвацца. Да канца матча іх стала нашмат больш, чым звычайна. Акурат у час футбольнага матчу скончылася сустрэча хакейнага “Нёмана” і шумныя, вясёлыя заўзятары прыйшлі патрымаць заадно і футбалістаў.

 

Госці пачалі больш актыўна, але да сярэдзіны тайма гульня выраўнялася. Усё праходзіла на павышаных танах, ніхто не хацеў саступаць. Для Гомеля справай гонару было перамагчы “Нёман”, а для падапечных Сяргея Саладоўнікава гэты матч быў найважнейшым у сезоне.

Самым запамінальным момантам першага тайма стала фаер-шоу ў выкананні гарадзенскай тарсіды. Жоўта-зялёныя колеры дыму падняліся над трыбунамі і выглядала гэта сапраўды прыгожа – гарадзенскія фанаты пастараліся.

 

У другім тайме гульня пайшла весялей. З’явіліся больш небяспечныя моманты ў абедзвюх каманд. Першы ўдар у створ варот у выкананні гаспадароў стаў галавым. Хуткая атака гаспадароў, Лясюк перад штрафной эфектна пяткай аддаў на Вітуса і той у барацьбе з абаронцам паўпарашутам трапляе ў вароты. Прыгожы гол у выкананні гаспадароў.

 

Пасля гала гамяльчане завяліся, імкнучыся хутка адыграцца. Абарона “Нёмана” гуляла ўдала, але не надоўга. Праз 10 хвілін пасля ўзяцця варот гасцей “Гомель” выраўнівае лік намаганнямі Кашэўскага.

 

Да канца асноўнага часу ў абедзвюх каманд былі магчымасці выйсці наперад. Але ніхто не здолеў трапіць у вароты і гульня перайшла ў авертайм.

У авертайме ізноў, хоць і былі моманты, аднак ніхто не забіў. Справа перайшла да пенальці. Пенальці – фартуна, каму пашанцуе, той і выйграе. Гэтым разам пашанцавала больш “Гомелю”. “Паўднёўцы” праходзяць далей.

 

Як сказаў пасля матчу Алег Кубараў, галоўны трэнер “Гомеля”: “З задавальненнем памяняўся б з “Нёманам” перамогамі”. Нагадаем, у Лізе мы абыгралі “Гомель” з лікам 1:0. Вядома, было б абмяняцца. Але што было, то не вярнуць: будзем чакаць новага розыгрышу Кубка.

 

Апошні матч сезону пройдзе 25 лістапада ў Гродне. “Нёман” сустрэнецца з Тарпеда-БелАЗам, які змагаецца за выжыванне ў Вышэйшай Лізе.