Беларускія паэты сустрэліся з навучэнцамі каледжаў
Слухачы выглядалі, на першы погляд, не вельмі добра падрыхтаванымі. Але пэўную цікавасць, асабліва да шматлікіх гісторый пра жонку Акуліна, моладзь выказвала.
Сам Эдуард Акулін спатканнем задаволены: “Па-мойму публіка вельмі добра ўсё ўспрымала, проста яны ў такім узросце, што пытанняў не задавалі, не былі актыўнымі, бо саромеюцца адзін перад адным. Аўдыторыя была самая ўдзячная – яны гэту сустрэчу можа быць запомняць на ўсё жыццё, таму што да іх, магчыма, ужо не прыедуць жывыя пісьменнікі, яны не пачуюць такіх выдатных вершаў. Бачыце, яны не ведаюць Шалкевіча – агульнавядомага барда. Але гэта не іх віна”.
Леанід Дранько-Майсюк пагадзіўся спецыяльна для “Твайго стыля” прачытаць некалькі вершаў са сваёй новай публікацыі “Кніга для спадарыні Эл”.
Здымкі і відэа Яна Лялевіча