Гродзенскія выратавальнікі знайшлі ў лесе заблукалых бабуль
Ягады збіралі каля вёскі Чарнуха.
Заўважыўшы, што страцілі арыентацыю, бабулі спачатку паспрабавалі выбрацца самі, а ў 19 гадзін, калі стала зусім цёмна, патэлефанавалі ў дзяжурную частку.
На пошукі выправіліся міліцыянеры, супрацоўнікі МНС, памежнікі і работнікі Гожскага лясніцтва.
Жанчын шукалі з дапамогай гукаўзмацняльнікаў, асвятляльных ракетніц і ўвесь час падтрымлівалі з імі сувязь па мабільным тэлефоне.
Знайшлі заблукалых толькі ў 4 гадзіны раніцы і ў 20 кіламетрах ад таго месца, дзе яны збіралі ягады.
Гэты шлях старыя жанчыны прайшлі за ноч па цяжкадаступных балоцістых мясцінах.
Сабраныя журавіны бабулі ўвесь час неслі з сабой.
Паводле http://perspektiva-info.by
Здымак http://blog.leonid-trudov.ru