ГрДзУ імя Янкі Купалы правядзе экспертызу па справе Андрэя Пачобута

|

“Пасля Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце, БДУ і Акадэміі Навук, якія сціпла прайшліся па маіх артыкулах знайшоўшы там цэлы букет крымінальных артыкулаў, Следчаму Камітэту для чагосьці спатрэбілася дадатковае меркаванне сціплага гродзенскага ўніверсітэта”.

 

Следчы азнаёміў журналіста з вынікамі тэхнічнай экспертызы канфіскаваных у яго кампутараў.

Тут сюрпрызаў не было: “Белпартызан” і “Хартыя” з гэтага кампутара насамрэч наведваліся, файлы тэкставыя некаторых артыкулаў, што фігуруюць у абвінаваўчым заключэнні, сапраўды ёсць”.

 

Цікава, што эксперты шукалі файлы па словах, сярод якіх апынулася “загадкавае слова – “Ліпкавіч”.

На час правядзення экспертызы следства па справе Пачобута прыпыняецца.

 

Гродзенскі журналіст абвінавачваецца па 2 частцы арт. 367 КК РБ: «Паклёп у адносінах да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, або ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, або ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп або знявагу».

Паводле следства, у публікацыях Пачобута ўтрымліваюцца паклёпніцкія выказванні на адрас кіраўніка дзяржавы.

 

Затрыманага 21 чэрвеня 2012 года журналіст  9 дзён правёў у следчым ізалятары, пасля чаго вызналены пад падпіску аб нявыездзе.

Гэта другая крымінальная справа, распачатая ў дачыненні Андрэя Пачобута. У 2011 годзе “за паклёп на прэзідэнта” ён атрымаў тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады.

 

Здымак http://baj.by