Канцэрт еўрапейскай класікі пройдзе ў Францішканскім касцёле
Выступяць салістка Opera Nova з Быдгашчы Малгажата Грэля і яе студэнткі. Прагучыць еўрапейская класіка: творы Джуліа Качыні, Габрыеля Фарэ, Гаэтана Даніцэці, Станіслава Манюшкі ды іншых.
Серыя канцэртаў арганізаваная з дапамогай Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне. Маладыя выканаўцы ўжо выступілі ў Ашмянах, Іўе і Лідзе.
Здымак Яна Лялевіча