Два кіраўнікі стратэгічных прадпрыемстваў Гродна ўвайшлі ў Савет па развіцці прадпрымальніцтва

|

Усяго ў Савеце 23 удзельнікі. Старшынёй прызначаны памочнік прэзідэнта Пётр Пракаповіч, яго намеснікам – генеральны дырэктар СТАА “Хенкель Баўтэхнік” Сяргей Навіцкі.

 

Склад Савета зацвярджаецца ў чацвёрты раз. Ён створаны ў 1999 годзе для аказання комплекснай дзяржпадтрымкі недзяржаўным прадпрыемствам з прыцягненнем прадстаўнікоў бізнэсу з усіх рэгіёнаў. Савет існуе таксама для падрыхтоўкі прапаноў па вызначэнні прыярытэтных напрамкаў развіцця прадпрымальніцтва, стварэнні ў Беларусі спрыяльных умоў для прыцягнення інвестыцый, ўдасканаленні сістэмы падаткаабкладання і прапагандзе ў СМІ вопыту замежнага і айчыннага прадпрымальніцтва.

Валянцін Байко

Андрэй Паўлоўскі

 

Згодна з указам, гарадзенскія чальцы Савета маюць права па рашэнні старшыні аблвыканкама ўдзельнічаць у працы абласнога савета па развіцці прадпрымальніцтва.

 

Члены Савета павінны будуць не радзей аднаго разу ў квартал праводзіць аналіз прагназуемых наступстваў рэалізацыі рашэнняў органаў дзяржкіравання, якія датычацца пытанняў прадпрымальніцтва. Штогод Савет павінен да 1 сакавіка прадстаўляць прэзідэнту справаздачу аб сваёй дзейнасці, стане і перспектывах развіцця прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Таксама на яго ўскладзены задачы разгляду праектаў нарматыўных актаў, накіраваных на стымуляванне і развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці, і падрыхтоўка прапаноў па іх стымуляванні.

 

У мінулыя гады ў склад савета ад Гарадзеншчыны ўваходзілі генеральны дырэктар ТАА “ЗОВ”, дырэктар СЗАТ “Тэста”, дырэктар фірмы “Сінтэтычныя тэхналогіі”, генеральны дырэктар СП “”Белаград”, дырэктар фермерскай гаспадаркі “Верас” і дырэктар ЗАТ “Каскад”.

 

Ілюстрацыя regioninvest.by, фота ej.by