“Зімовы турнір” стартаваў

|

Нагадаем, гэта традыцыйны турнір, які праходзіць ужо некалькі год. На гэтым турніры многія маладыя хлопцы імкнуцца праявіць сябе. Але, на жаль, у гэтым годзе, каб заявіць сваю каманду, патрабавалася 3,5 мільёны рублёў. У параўнанні з папярэднім годам, сума была павялічана амаль у два разы (раней яна складала 1,8 млн).

Дадзены факт паўплываў і на ўдзел каманд. Раней хлопцы з двара маглі скінуцца грашыма і заявіцца на турнір.

 

Цяпер сума для кагосці магла аказацца завялікай. Пашанцавала тым, у каго ёсць спонсары.

Ужо традыцыяй стала пачынаць “Зімовы турнір” без снегу.

 

Здымкі аўтара