Прапускная здольнасць памежнага пераходу “Мядзінінкай”-“Каменны Лог” знізілася ў 4 разы.

|

Паводле delfi.lt, некаторых затрымалі на пасту, некаторых дома. Па інфармацыі мытнага дэпартаменту, іх падазраюць у карупцыі – вымаганні хабару з кіроўцаў вялікагрузных фур.

 

Расследванне вялося 4 месяцы. Гэта бадай самая маштабная карупцыйная справа ў гісторыі літоўскай мытні.

 

З-за затрыманняў супрацоўнікаў мытні, на літоўскім баку сёння не было каму працаваць, таму прапускная здольнасць памежнага пераходу знізілася з 25 грузавікоў ў гадзіну да 6.

Перад абедам пад мяжой стаялі 600 вялікагрузных аўтамабіляў, па інфармацыі на 17 гадзін, чаргі на выезд з Беларусі ў “Каменным Логу” чакалі 400 грузавікоў.

 

“Мядзінінкай”-“Каменны Лог” – асноўны пункт пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. За суткі ён прапускае каля 600  грузавікоў, звычайна з літоўскага боку на пасту працуе каля 80 супрацоўнікаў мытні.

 

Паводле http://ru.delfi.lt