Чарга на беларуска-літоўскай мяжы расцягнулася больш за 10 кіламетраў
Такім чынам беларускі бок хоча дапамагчы літоўскім калегам аднавіць нармальную працу “Мядзінінкая” пасля ўчарашняга затрымання па падазрэнні ў хабарніцтве значнай колькасці супрацоўнікаў мытні.
5 снежня з 7 да 12 гадзін аформленыя праз “Каменны Лог” на выезд з Беларусі грузавікі, знаходзіліся ў накапляльнікі перад “Мядзінінкаем” і мытнае афармленне ў Літву не праходзілі.
У 12.30 чарга дасягнула 8 км, па інфармацыі на 17 гадзін, чаргі на выезд з Беларусі чакалі 400 грузавікоў.
Раніцай 6 снежня чарга павялічылася да 10 км, у ёй стаялі каля 600 грузавікоў.
Паводле прэс-сакратара пагранведамства Аляксандра Цішчанкі, паміж беларускім і літоўскім бакамі арганізаваны абмен інфармацыяй, як толькі сітуацыя нармалізуецца, пра гэта будзе паведамлена.
Паводле http://belapan.by