“Нёман” у прынцыповым матчы абыграў “Шахцёр”
Пасля выхаду каманд на лёд загучала публічнае віншаванне Краўчанку з днём нараджэння пад апладысменты трыбун. У якасці музычнага падарунка – гімн Беларусі. Падарунак апынуўся шчаслівым. “Нёман” у цяжкім і прыгожым матчы вырваў перамогу. Заўзятары тым часам павесілі банер “З днём нараджэння, Саныч!”.
Шайбы:
08.39 0:1 – Маркелаў (Наварэнка, Курка)
14/12 1:1 – Баярчук (Лісічкін, Коўшык)
30/3 2:1 – Бажко (Коршунаў, Коўшык)
30.57 2:2 – Яфіменка (Каркоцкі)
31.18 3:2 – Хомэр (С. Маляўка)
34.40 3:3 – Дадонаў (Наварэнка, Еронаў)
50.41 4:3 – Макроў (А. Усенка, Антонаў)
55.00 5:3 – Фабуш (Лісічкін)
Пасля матчу два гульцы “Нёмана”, Фабуш і Брыкун, прадэманстравалі танец для заўзятараў у гонар перамогі.
Людзі пакідалі трыбуны з добрым настроем і яшчэ доўгі час абмяркоўвалі матч у тралейбусах, крамах ды інтэрнэце.
Лепшыя гульцы матчу: Фабуш і Лісічкін.
align=”left” >
Пасл матчу Дзмітрый Краўчанка: “Хочацца падзякаваць заўзятарам за цёплую падтрымку, такую, што адчувалася. Успамінаюцца леташнія сезоны, калі публіка ахала, калі шайба не трапляла ў вароты, выбухала, калі забівалі галы, і вохкала, калі былі памылкі – скажам так, гуляла разам з намі.
Першы перыяд у нас была занадта вялікая стрыманасць, у праціўніка былі добрыя моманты, добра яшчэ, што яны толькі адзін забілі. Маглі і больш. Другі перыяд атрымалася разняволіцца, пачалі забіваць, але траплялі на сваю ж атаку, гэта значыць, пры гульні на вяртанні “Шахцёр” выдатна ствараў контратакі з добрай падтрымкай.
Але ў любым выпадку, другі перыяд лепш гулялі, чым першы. Ну і трэці перыяд, гульня была да гала. Мы забілі першымі і давялі матч да перамогі”.
Здымкі і відэа hcneman.by