Гісторык Андрэй Чарнякевіч спрабуе аднавіцца на працы праз суд

|

Андрэя Чарнякевіча звольнілі  з Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы ў верасні нібыта «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Сам Чарнякевіч перакананы, што яго пакаралі за ўдзел у напісанні і выданні кнігі «Гродназнаўства».

 

«Я да апошняга моманту хацеў бы спадзявацца, што ўсё ж такі суд прыме рашэнне на маю карысць і адновіць на працы. Але, напэўна, шанцаў рэальных на гэта вельмі мала… Увесь стан гэтай справы якраз абцяжарваецца тым, што мы змагаемся з прывідамі: ніхто фактычна ніколі не высоўваў ніякіх абвінавачанняў… Універсітэт са свайго боку працягвае настойваць на тым, што ўсё гэтае спагнанне не мае ніякага палітычнага сэнсу», — кажа А. Чарнякевіч

Чарнякевіч адзначае, што пытанне кнігі «Гродназнаўства» нават не падымалася, бо немагчыма было б нешта даказаць.

 

Нагадаем, кніга «Гродназнаўства» была надрукаваная ў Польшчы.

Яе аўтараў-гродзенскіх гісторыкаў быццам папракаюць у тым, што кніга заканчваецца на 1991 годзе і няма параграфа пра сучаснасць, а на апошняй вокладцы — бела-чырвона-белы сцяг.

Кнігай зацікавіўся КДБ.

Прычынай аднаго са спазненняў Андрэя Чарнякевіча на працу якраз была доўгая гутарка з прадстаўніком КДБ.

 

Здымак А.Мялешкі