Каб паспець за дашкалятамі…

|

План набору на бюджэтную форму навучання прадугледжвае 17 месцаў для гэтай спецыяльнасці. Тэрмін навучання – 4 гады. Дагэтуль на факультэце падрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй для дашкольных устаноў вялася толькі завочна. Пры гэтым выпускнікі педагагічных каледжаў, з якімі ўніверсітэт мае адпаведныя дамовы, навучаюцца 3 гады.

А ў бліжэйшы час плануецца адкрыць і кафедру дашкольнай адукацыі. Інтэлектуальны ўзровень і інфармаванасць дашкалят растуць: мабільная сувязь, интэрнэт, мультыкі на DVD… За ўсім гэтым трэба паспяваць! Сёння ў Гродна працуе больш за 80 дашкольных устаноў.

ТС

Фота bereslavsky.ru