На Гарадзеншчыне атрымалася прадаць толькі 52 з 245 закінутых будынкаў
У 2012 годзе 574 такіх аб’екта павінны быць вернутыя ў абарачэнне. З іх на 1 снежня атрымалі другое жыццё, спісаны ці закансерваваны 371 аб’ект. Прададзеныя толькі 52 з запланаваных 245. 39 з іх – з усталяваннем пачатковага кошту продажу ў памеры 1 базавай велічыні.
У Бераставіцкім, Воранаўскім, Зэльвенскім, Карэліцкім, Ашмянскім, Свіслацкім раёнах не атрымалася прадаць ніводнага з запланаваных будынкаў.
Слонімскі раён выканаў 7% ад задання, Ваўкавыскі – 8%, Лідскі – 17%, Смаргонскі – 17%, Наваградскі – 18%, Гродна – 13%, і толькі Дзятлаўскі раён – 82%.
Аукцыёны па продажы 193 аб’ектаў камунальнай уласнасці ( з іх 90 прадаваліся за 1 базавую велічыню) ўвогуле не адбыліся.
Каб выканаць план, райвыканкамы нярэдка спісваюць аб’екты, а продаж трансфармуюць у выкарыстанне для ўласных патрэбаў.
КДК звяртае ўвагу на недастатковы кантроль за далейшым выкарыстаннем нават нешматлікіх прададзеных будынкаў, а таксама перададзеных бясплатна.
Продаж непатрэбнай дзяржаўнай маёмасці – сур’ёзная крыніца атрымання сродкаў у мясцовы бюджэт.
Так, за прададзеныя нядаўна аб’екты ваеннага гарадка Тарусічы бюджэт Гродзенскага раёна атрымаў 3,7 мільярда рублёў.
Паводле http://belta.by
Здымак http://www.google.by