Тэлебачанне скароціць час на рэкламу

|

Законапраект прапануе скараціць час на рэкламу цягам адной гадзіны ў прайм-тайм з 18 да 16 хвілін.

 

На думку члена парламенцкай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Юрыя Дарагакупца, “гэта сур’ёзны крок, пэўная тэндэнцыя да далейшага скарачэння”.

 

Паводле законапраекта ўзровень гука рэкламнага блоку мусіць быць эквівалентны ўзроўню гука праграмы.

Рэклама піва і слабых алкагольных напояў на радыё і тэлебачанні будзе забаронена з 7 да 22 гадзін (на сёння з 7 да 20).

 

Удакладняюцца патрабаванні да рэкламы лекаў, паслуг у галіне прафілактыкі, дыягностыкі, лячэння, медыцынскіх тэхналогій, біялагічна актыўных дадаткаў, уводзіцца забарона ў рэкламе на інфармацыю, звернутую да непаўнагадовых, указанне на магчымасць атрымання матэрыяльных выгодаў у выпадку набыцця тавара і г.д.

 

Паводле http://www.belta.by   

Здымак http://cmiczone.com